Увага, конкурсы!

Увага, конкурсы!

У сувязі з надыходзячым 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Міністэрства абароны аб'явіла адразу тры конкурсы, прысвечаныя гэтай знамянальнай падзеі: конкурс на лепшыя творы літаратуры і мастацтва, конкурс дзіцячага малюнка «Армія маёй краіны» і конкурс на лепшае эсэ на тэму «Подзвігамі герояў Беларусі – ганарымся!».

З палажэннямі аб правядзенні гэтых конкурсаў можна азнаёміцца ніжэй.

Палажэнне аб правядзенні конкурсу на лепшыя творы літаратуры і мастацтва

Палажэнне аб правядзенні конкурсу дзіцячага малюнка «Армія маёй краіны»

Палажэнне аб правядзенні конкурсу на лепшае эсэ на тэму «Подзвігамі герояў Беларусі - ганарымся!»

Работы ў рамках усіх трох конкурсаў прымаюцца з 2 па 31 студзеня 2023 года.

Конкурсныя творы накіроўваюцца на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 3, дзяржаўная культурна-дасугавая ўстанова «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

Нумары кантактных тэлефонаў: 297 18 60, 297 18 65.