- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
29 красавіка 2021 г. у 2 г 02 мін у раёне населенага пункта Казловічы сродкамі радыёлакацыйнай разведкі ВПС і войск СПА ва ўзаемадзеянні з органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь зафіксавана ўжо паўторнае на працягу месяца парушэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы з боку Рэспублікі Польшча.
Верталёт-парушальнік Мі-24 пакінуў тэрыторыю нашай краіны ў 2 г 03 мін у раёне н.п. Церабунь. Паветранае судна суправаджалася сродкамі СПА.
У сувязі з дадзеным інцыдэнтам 30 красавіка ў беларускае абароннае ведамства быў выкліканы аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, якому была выказана заклапочанасць частымі выпадкамі парушэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, а таксама заяўлена аб неабходнасці правядзення разгляду па дадзеным факце і інфармавання беларускага боку аб яго выніках.
Акрамя гэтага польскаму ваеннаму дыпламату было ўказана на адсутнасць дагэтуль вынікаў разгляду па факце парушэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы 12 красавіка 2021 г.
Матэрыялы аб'ектыўнага кантролю, якія пацвярджаюць факт парушэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь 29 красавіка 2021 г.
***
Узброеныя сілы Польшчы напісалі пра факт парушэння паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь 29 красавіка 2021 у Twitter
«Інцыдэнт не быў наўмысным, насіў выпадковы і кароткачасовы характар», - гаворыцца ў паведамленні аператыўнага камандавання ўзброеных сіл Польшчы».