Вайна 1812 года: ад Нёмана да Нёмана

Вайна 1812 года: ад Нёмана да Нёмана

1812 год, такі далёкі, насычаны падзеямі, вялікімі і яркімі, якія нельга аддаць забыццю. Паход Напалеона на Расію павінен быў стаць апошнім акордам вялікага імператара на шляху да сусветнага панавання. Пачаўся ён з беларускіх зямель. Вялікая і моцная напалеонаўская армія, шматлікая і шматнацыянальная, 12 чэрвеня перабралася праз Нёман у раёне Коўна, а ў снежні па ўжо замёрзлым Нёмане маршал Францыі Мюрат вывеў рэшткі «Вялікай Арміі» на тэрыторыю саюзнай Прусіі. З 450 тысяч салдат і афіцэраў дадому вярталася не больш за 10 тысяч.

Новы хранікальна-дакументальны фільм, створаны тэлекампаніяй «ВаенТБ», «Вайна 12-га году: ад Нёмана да Нёмана» – не проста апавяданне аб паходзе Напалеона, гэта пастановачныя сцэны з удзелам уніфармістаў.

Здымкі фільма ажыццяўлялiся ў месцах рэальных бітваў. Пры напісанні сцэнарыя выкарыстоўваліся гістарычныя дакументы.