Адкрыццё спарткомплексу ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

Адкрыццё спарткомплексу ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

У Ваеннай акадэміі адбылося ўрачыстае адкрыццё новага спартыўнага комплексу, які складаецца з 2 валейбольных і 2 баскетбольных пляцовак, 2 пляцовак для гульні ў міні-футбол. Мерапрыемства адкрыў начальнік установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» генерал-маёр Сяргей Бобрыкаў. Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было дадзена выкладчыку кафедры фізічнай падрыхтоўкі і спорту ВАРБ майстру спорту, прызёру Чэмпіянату Еўропы па лыжах лейтэнанту Мікалаю Парчэўскаму і бронзаваму прызёру ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане Ірыне Памелавай.