Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь

Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 192 ад 17 мая 1995 года на аснове двух вучылішчаў – Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага.

Гісторыя Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча сыходзіць сваімі каранямі ў пачатак 50-х гадоў, калі ў Гомелі было сфармiравана Гомельскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча. Заняткі ў ім пачаліся 4 мая 1953 года. Праз год, 9 мая, вучылішчу ўручаецца Баявы Сцяг, а ў жніўні 1954 года ввну пераводзяць у Мінск. У 1968 годзе ў вучылішчы радыётэхнічны профіль змяняецца на зенітна-ракетны, і да 1992 года яно называецца Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны (МВІЗРВ СПА).