ВПС і войскі СПА
Матросаў Міхаіл Анатольевіч нарадзіўся 24 лютага 1977 года ў горадзе Мінску.
Пасля заканчэння ў 1998 годзе ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» службу праходзіў на камандных пасадах дывізіёна ўзбраення СПА цэнтра забеспячэння (вучэбнага працэсу) Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Пасля заканчэння ў 2005 годзе вочнай ад’юнктуры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прадоўжыў службу на камандных і штабных пасадах у зенітных ракетных часцях, упраўленні зенітных ракетных войск Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны.
Пасля заканчэння ў 2012 годзе камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (з адзнакай і залатым медалём) ваенную службу праходзіў на камандных і штабных пасадах у зенітных ракетных часцях Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны. У 2015 годзе назначаны камандзірам 15 зенітнай ракетнай брыгады Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны.
У 2022 годзе скончыў факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», пасля чаго праходзіў службу ў камандаванні Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны.
У маі 2024 года назначаны на пасаду намесніка камандуючага Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны.