У рамках развіцця і будаўніцтва сістэмы сувязі Узброеных Сіл на ўзбраенне і забеспячэнне войскаў ажыццяўляецца прыём новых і мадэрнізаваных сродкаў і комплексаў сувязі.
![]() |
![]() |
Упраўленнем сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл сумесна з прадпрыемствамі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта актыўна праводзіцца работа па стварэнні сучасных комплексных апаратных для службовых асоб органаў ваеннага ўпраўлення, у тым ліку на бранябазе.
Так, упершыню ў ходзе правядзення вучэння «Шчыт Саюза – 2019» былі выкарыстаны комплексныя апаратныя сувязі Р-186Б «Богатырь-2» і Р-186Д «Дракон». У рамках праведзеных даследаванняў дадзеныя апаратныя зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку, забяспечыўшы сучасныя паслугі сувязі кіруючаму саставу як на месцы, так і ў руху, пры гэтым каэфіцыент спраўнага дзеяння склаў не менш за 98%.
![]() |
![]() |
|
|
|
|
У рамках развіцця нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання разам з ужо выкарыстоўваемымi станцыямі спадарожнікавай сувязі «Белинтерсат-1» распрацавана лінейка станцый спадарожнікавай сувязі «Восход», якая паспяхова эксплуатуецца войскамі сувязі ў ходзе рознага роду мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.
|
|
|
Значны ўклад у аснашчэнне войскаў сувязі мадэрнізаванай тэхнікай ўносіць цэх па рамонце і мадэрнізацыі сродкаў сувязі 263-й базы захоўвання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі і 2060-й базы захоўвання і рамонту ВПС і войскаў СПА.
|
|
|
Высокія патрабаванні да працэсу кіравання войскамі, а таксама аб'ектыўная неабходнасць ўкаранення сучасных сродкаў сувязі, патрабуе пастаяннай увагі і павышэння эфектыўнасці працэсу падрыхтоўкі высока прафесійных ваенных спецыялістаў для войскаў сувязі.
|
|
|
Падрыхтоўка спецыялістаў сувязі ажыццяўляецца і на базе падраздзяленняў «ДТСААФ» г.Мінска, Барысава, Віцебска, Гродна, Брэста, Оршы і радыёмайстроў у 619 БХРУСС (Асіповічы). Усяго за гэтыя гады падрыхтавана звыш 1 000 радыётэлеграфістаў і звыш 125 радыёмайстроў.
|
|
|