photo_2025-09-09_14-57-09.jpg

Управление связи Генерального штаба

 Раманіў Вадзім Яўстах'евіч 


Генерал-маёр

 Начальнік сувязі Узброеных Сіл - начальнік упраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

 Вадзім Яўстах'евіч Раманіў нарадзіўся 28 чэрвеня 1971 года.
 У 1992 годзе скончыў Разанскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча сувязі. 
Служыў на ўсіх пасадах ад камандзіра радыёўзвода радыёцэнтра вузла сувязі (палявога) 40-га асобнага палка сувязі 5-га гвардзейскага армейскага корпуса да камандзіра 40-га асобнага батальёна сувязі Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
 Пасля заканчэння ў 2007 годзе Ваеннай акадэміі сувязі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (з адзнакай) ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка штаба - першага намесніка камандзіра 127-й гвардзейскай брыгады сувязі, камандзіра 85-й брыгады сувязі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
 Пасля заканчэння ў 2017 годзе Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка аддзела ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл, начальніка штаба войскаў сувязі Узброеных Сіл - першага намесніка начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 

З лютага 2023 года - начальнік сувязі Узброеных Сіл - начальнік упраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.