Парадак правядзення гарачых і прамых тэлефонных ліній у Міністэрстве абароны
Прыём зваротаў па актуальных для грамадзян і юрыдычных асоб пытаннях даведачна–кансультацыйнага характару, звязаных з дзейнасцю Міністэрства абароны, ажыццяўляецца яго структурнымі падраздзяленнямі ў ходзе работы гарачай лініі, якая праводзіцца ў працоўныя дні з 14.00 да 17.00 службовымі асобамі:
* галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны – па тэлефоне 389 20 20 у першую сераду месяца;
* упраўлення жыллёвага забеспячэння Узброеных Сіл – па тэлефоне 389 21 75 у другі панядзелак месяца;
* галоўнага арганізацыйна–мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба – па тэлефоне 297 17 95 у другі аўторак месяца;
* галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны – па тэлефоне 297 13 75 у другую сераду месяца;
* галоўнага фінансава–эканамічнага ўпраўлення Міністэрства абароны – па тэлефоне 297 18 56 у другі чацвер месяца;
* ваенна–медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны – па тэлефоне 297 15 92 у чацвёрты чацвер месяца.
Прамыя тэлефонныя лініі, якія праводзяцца кіраўніцтвам Міністэрства абароны
Задаць пытанні службовым асобам ваеннага ведамства ў ходзе прамой тэлефоннай ліній па актуальных для грамадзян і юрыдычных асоб пытаннях, у тым ліку развіцця Узброеных Сіл, выканання воінскага абавязку і воінскай службы, прававой і сацыяльнай абароны ваеннаслужачых, грамадзян, звольненых з ваеннай службы, і членаў іх сем'яў, можна будзе кожную суботах з 9:00 да 12:00 па тэлефоне 297 10 22.
Прамыя тэлефонныя лініі ў Міністэрстве абароны праводзяць Міністр абароны і яго намеснікі, памочнікі Міністра абароны, начальнікі дэпартаментаў Міністэрства абароны, намеснікі начальніка Генеральнага штаба, начальнікі структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба і Узброеных Сіл па графіку.
Графік
правядзення прамых тэлефонных ліній на чарговы квартал года
Службовая асоба
|
Дата
|
Час
|
Месца
|
Ліпень
|
Начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва
|
04.07
|
09.00 – 12.00
|
кабінет
|
|
Намеснік Міністра абароны
|
11.07
|
09.00 – 12.00
|
кабінет
|
Памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага упраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны
|
18.07
|
09.00 – 12.00
|
кабінет
|
Памочнік Міністра абароны па пытаннях ваеннай эканомікі і фінансаў - начальнік галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўлення Міністэрства абароны
|
25.07
|
09.00 – 12.00
|
кабінет
|
Жнівень
|
Начальнік упраўлення жыллёвага забеспячэння Узброеных Сіл
|
01.08
|
09.00 – 12.00
|
кабінет
|
|
Намеснік Міністра абароны па ўзбраенні — начальнік узбраення Узброеных Сіл
|
08.08
|
09.00 – 12.00
|
кабінет
|
|
Начальнік упраўлення прававога забеспячэння Міністэрства абароны
|
15.08
|
09.00 – 12.00
|
кабінет
|
|
Начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны
|
22.08
|
09.00 – 12.00
|
кабінет
|
|
Начальнік харчовага ўпраўлення Міністэрства абароны
|
29.08
|
09.00 – 12.00
|
кабінет
|
Верасень
|
Начальнік рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны
|
05.09
|
09.00 – 12.00
|
кабінет
|
|
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь
|
12.09
|
09.00 – 12.00
|
малая зала калегіі
|
Начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны
|
19.09
|
09.00 – 12.00
|
кабiнет
|
|
Начальнік Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны
|
26.09
|
09.00 – 12.00
|
кабінет
|
Інфармацыю аб правядзенні прамых тэлефонных ліній таксама можна атрымаць з публікацый у газеце «Белорусская военная газета. «Во славу Родины»
Пры звароце на прамую тэлефонную лінію грамадзянін павінен паведаміць:
* сваё прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца);
* адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
прадстаўнік юрыдычнай асобы:
* прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца);
* найменне юрыдычнай асобы, якую ён прадстаўляе і яе месца знаходжання,
* выкласці сутнасць звароту.
Пры адмове асобы, якая звярнулася на прамую тэлефонную лінію, паведаміць названыя звесткі, адказ на такі зварот не даецца.
Прыём зваротаў у ходзе гарачай лініі або прамой тэлефоннай лініі можа быць спынены, калі:
* грамадзянін або прадстаўнік юрыдычнай асобы дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;
* звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо грамадзянін або прадстаўнік юрыдычнай асобы іншым спосабам злоўжывае правам на зварот;
* маюцца падставы меркаваць, што мэтай звароту ў ходзе прамой тэлефоннай лініі з'яўляецца дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе дзяржаўных органаў і службовых асоб.