Аб змяненнях заканадаўства, якія датычацца смс-апавяшчэння грамадзян для яўкі ў ваенны камісарыят (відэа)

Аб змяненнях заканадаўства, якія датычацца смс-апавяшчэння грамадзян для яўкі ў ваенны камісарыят (відэа)

У Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь растлумачылі змены заканадаўства, якія датычацца смс-апавяшчэння грамадзян для яўкі ў ваенны камісарыят.

Цяпер грамадзяне могуць атрымліваць апавяшчэнне аб тым, што ім неабходна з’явіцца ў ваенкамат, праз сэрвіс кароткіх паведамленняў. Смс-паведамленні стануць дадатковым каналам апавяшчэння. Павестка па-ранейшаму застанецца асноўным.

Цяпер аператарам сувязі кожнаму ваеннаму камісарыяту прысвоена так званае альфа-імя. Яно будзе значыцца ў графе адпраўнік. Са спісам альфа-імёнаў, прысвоеных ваенкаматам можна азнаёміцца тут.

Паведамленне ад ваеннага камісарыята будзе змяшчаць наступную інфармацыю: час і дата яўкі, яе мэта, адрас па якім трэба з’явіцца грамадзяніну, а таксама тэлефон для даведак.

Звяртаем увагу, што дадзенае паведамленне не змяшчае спасылак і не патрабуе адказу. Асабістыя або пашпартныя даныя па тэлефоне ваенкамат ніколі не запытвае.

Фота з тэлеграм-канала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь