Рэспубліканскі суботнік: на што пойдуць сабраныя ва Узброеных Сілах сродкі

Рэспубліканскі суботнік: на што пойдуць сабраныя ва Узброеных Сілах сродкі

Сродкі, сабраныя ва Узброеных Сілах у рамках рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на фінансаванне важных гістарычных і сацыяльна-значных праектаў.

З прапановай сабраць сродкі ў памеры аднадзённага службовага акладу для ваеннаслужачых і аднадзённага акладу для асоб грамадзянскага персаналу выступіў асабовы склад 6-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады. Ва Узброеных Сілах прапанову падтрымалі.

Сродкі будуць пералічаны на:

- рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Дзецям – ахвярам вайны» ў н.п.Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна;

- будаўніцтва рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці;

- рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і г. Мінску.

Фота з адкрытых крыніц