Мiнiстэрства абароны паведамляе

Мiнiстэрства абароны паведамляе

У сувязi з павелiчэннем зваротаў, звязаных з вырабам ваенных бiлетаў на двух мовах – рускай i беларускай, растлумачваем.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 г. № 3094-XІ «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.

Артыкул 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» вызначае, што ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь ужываюцца беларуская і (або) руская мовы.

Ваенны бiлет з´яўляецца дакументам, якi сведчыць пра дачыненне грамадзянiна да выканання воiнскага абавязку, i не з´яўляецца пасведчаннем асобы.

Беларуская армiя здольна надзейна абаранiць iнтарэсы свайго народа, i нi ў кога не павiнна быць сумненняў, што пад кiраўнiцтвам Прэзiдэнта – Галоўнакамандуючага Узброенымi Сiламi Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Рыгоравiча Лукашэнкi ў Беларусi i надалей будуць надзейна абаронены галоўныя каштоўнасцi нашага народа: суверэнiтэт, незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць краiны, непахiснасць яе канстытуцыйнага ладу, а значыць, мiр, стабiльнасць i бяспека.

Iнфармацыя пра неабходнасць вырабаў ваенных бiлетаў прынята да ведама, i ў Мiнiстэрстве абароны працягваецца работа па ўдакладненнi фармата i зместу ваеннага бiлета.

У адпаведнасці з арыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», Вы маеце права абскардзіць адказ на Ваш зварот у суд.