Другая пара баявых самалётаў Су-30 СМ прыбыла ў Беларусь

Другая пара баявых самалётаў Су-30 СМ прыбыла ў Беларусь

20 лістапада на авіяцыйную базу ў Баранавічы прыбыла другая пара шматмэтавых знішчальнікаў Су-30 СМ.

Такім чынам, выкананы абавязацельствы на пастаўку па кантракце баявой авіяцыйнай тэхнікі на 2019 год.

Як паведамлялася раней, усяго паводле кантракту будзе пастаўлена 12 самалётаў Су-30 СМ.