Абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва

Абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва

14–15 лютага праходзіць візіт дэлегацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліку Беларусь. Узначальвае дэлегацыю намеснік Міністра абароны Рэспублікі Таджыкістан па ўзбраенні і ваеннай тэхніцы генерал-маёр Махмадзода Сухроб Талбак.

У рамках візіту адбыліся перагаворы начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Алега Белаконева з кіраўніком таджыкскай ваеннай дэлегацыі.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі ваенна-палітычнае становішча ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне, а таксама стан і перспектывы далейшага развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва як у рамках АДКБ, так і ў двухбаковым фармаце.