- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Беларускія ваеннаслужачыя ВПС і войск ППА прыбылі на расійскі палігон Ашулук для ўдзелу ў другім этапе аператыўна-тактычнага вучэння з баявой стральбой. У іх ліку — ваеннаслужачыя 115-га зенітнага ракетнага палка і 8-й радыётэхнічнай брыгады, якія раней прыбылі чыгуначным транспартам.
Асабовы склад ужо размясціўся ў палявым лагеры. Тут разгорнуты палаткі для пражывання, палявая кухня, сталовая, медыцынскі пункт, пакой адпачынку і інфармавання, спартыўны гарадок.
У бліжэйшыя дні ваеннаслужачым трэба будзе прыняць тэхніку, падрыхтаваць яе да баявога прымянення і здаць залікі на допуск да стральбы.
Асаблівая ўвага надаецца тылавому забеспячэнню. Прадстаўнікі тылу 115-га зенітнага ракетнага палка, на якіх ускладзены задачы па забеспячэнні ўсіх удзельнікаў вучэння, прыступілі да работы ў найкарацейшыя тэрміны.
Намеснік камандзіра 115-га зенітнага ракетнага палка па тыле — начальнік тылу падпалкоўнік Дзмітрый Хмялёў:
— У Расійскую Федэрацыю ваеннаслужачыя нашага палка перамяшчаліся чыгуначным транспартам. У дарозе прыгатаванне гарачай ежы было арганізавана ў вагоне з дапамогай кухні КП-125. Акрамя таго, быў узмоцнены і рацыён харчавання. Прыбыўшы на палігон, прыгатаванне ежы было арганізавана ўжо ў сталовай, якую нам прадаставіў расійскі бок. У гэтай сталовай прыгатаванне ежы ажыццяўляецца на электрычных катлах, у выпадку якой-небудзь няштатнай сітуацыі, звязанай з адсутнасцю электраэнергіі, мы гатовы перайсці на прыгатаванне ежы з дапамогай перасовачных кухняў. Дастаўку хлебабулачных вырабаў на палігон нам ажыццяўляюць з бліжэйшага хлебазавода. Усялякую дапамогу і садзейнічанне аказваюць прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі.
Фота Алега Некала, «Ваяр»