Міністр абароны Беларусі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды ваеннаслужачым Узброеных Сіл

Міністр абароны Беларусі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды ваеннаслужачым Узброеных Сіл

У Цэнтральным Доме афіцэраў Міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды ваеннаслужачым Узброеных Сіл.

За добрасумленную службу афіцэры ўдастоены медалёў «За адзнаку ў воінскай службе» і «За бездакорную службу» I ступені.

Генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін павіншаваў ушаноўваных са знамянальнай падзеяй, адзначыўшы:

«Статуснасць гэтых медалёў — гэта ваша заслуга і дасягненне. Сваёй працай, упартасцю вы паказалі, што вартыя быць узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Дзякуй за вашу працу. Гэта заслуга і вашых родных, блізкіх. Хачу пажадаць не спыняцца на дасягнутым, берагчы сваіх падначаленых. Поспехаў на карысць нашай роднай Беларусі!».

Старшы лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота Уладзіміра Блінова і Алега Шышлоўскага