Адбыліся штабныя перамовы па пытаннях правядзення вучэнняў АДКБ

Адбыліся штабныя перамовы па пытаннях правядзення вучэнняў АДКБ

У Расійскай Федэрацыі абмеркавалі дэталі вучэнняў АДКБ «Узаемадзеянне-2026», «Пошук-2026» і «Эшалон-2026».

У штабных перагаворах прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Аб’яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ.

Удзельнікі ўзгаднілі задумы вучэнняў, увязаныя з мэтамі стратэгічнага камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі «Цэнтр-2026», і абмеркавалі пытанні кіраўніцтва, складу навучальных органаў кіравання і падраздзяленняў нацыянальных кантынгентаў, парадку розыгрышу практычных дзеянняў і ўсебаковага забеспячэння.

Таксама падчас перагавораў праведзеная рэкагнасцыроўка раёнаў правядзення вучэнняў, запланаваных на верасень–кастрычнік гэтага года на палігоне «Чабаркульскі».

Фота: Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі