- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Беларуская ваенная дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра абароны па тылу – начальнікам тылу Узброеных Сіл генерал-маёрам Андрэем Бурдыкам знаходзіцца з рабочым візітам у Рэспубліцы Саюз М’янма.
У Нейп’іда генерал-маёр Андрэй Бурдыка правёў сустрэчу з генерал-кватэрмайстрам Узброеных Сіл Рэспублікі Саюз М’янма генерал-лейтэнантам Зо М’ё Цінам.
На сустрэчы абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў галіне тылавога забеспячэння узброеных сіл, а таксама праекты эканамічнага характару.
Таксама беларуская ваенная дэлегацыя наведала адну з профільных ваенных навучальных устаноў М’янмы, на базе якога рыхтуюць спецыялістаў тылавога забеспячэння узброеных сіл.
Фота з архіва штаба тылу Узброеных Сіл