- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Самалеты атрыманы ў адпаведнасці з планам будаўніцтва і развіцця Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь і ваенна-тэхнічнага развіцця з Расійскай Федэрацыяй.
Камандуючы ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Андрэй Лук'яновіч:
«Паэтапна ідзе план мадэрнізацыі, абнаўленне парку ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Сёння да нас прыбылі навейшыя, шматфункцыянальныя знішчальнікі Су-30СМ2.
У дадзенай авіяцыйнай тэхніцы вельмі шмат навінак. Па-першае, значна выраслі магчымасці па баявому прымяненню як па паветраным, наземным, так і марскім цэлям. Значна ўдасканалены характарыстыкі, дзякуючы інтэграцыі сучасных авіяцыйных сродкаў паражэння і мадэрнізацыі бартавой радыёлакцыйнай станцыі. Палепшана памехаабароненасць, сродкі электроннай барацьбы
Нашы лётчыкі прайшлі перанавучанне ў навучальным цэнтры ў Расійскай Федэрацыі на гэты тып паветраных суднаў. У бліжэйшы час будзе прыём авіяцыйнай тэхнікі, тэхнічнае вывучэнне. Ужо літаральна на наступным тыдні дадзеныя самалёты змогуць выконваць асноўную задачу - гэта баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне. І ў плане баявой падрыхтоўкі лётчыкі змогуць выконваць палёты на гэтым самалёце.
У гэтым годзе мы яшчэ атрымаем партыю самалётаў Су-30СМ2. На гэтым тыдні да нас паступяць верталёты Мі-35М. Гэта пацвярджае, што Кіраўнік дзяржавы ўдзяляе пільную ўвагу падтрыманню Узброеных Сіл у баявой гатоўнасці, аснашчэнню сучаснымі ўзорамі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі».
Капітан Канстанцін Бяляўскі, «Ваяр», фота Паўла Матусевіча