Ва Узброеных Сілах праводзіцца раптоўная праверка сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі (відэа)

Ва Узброеных Сілах праводзіцца раптоўная праверка сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі (відэа)

У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ва Узброеных Сілах праводзіцца раптоўная праверка сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі.

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін:

— Сёння было атрымана распараджэнне ад Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь на правядзенне раптоўнай праверкі сіл і сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі.

У гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні прыводзіцца дывізіён аператыўна-тактычнага комплексу «Іскандэр» і эскадрылля самалётаў Су-25.

Праверка будзе праведзена строга ў адпаведнасці з рэгламентам часу, устаноўленым Галоўнакамандуючым. У ходзе яе будзе правераны ўвесь комплекс мерапрыемстваў ад планавання, падрыхтоўкі і нанясення ўдараў тактычнымі ядзернымі боепрыпасамі.

***

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч:

— У рамках гэтага мерапрыемства здзейснена перабазіроўка часткі сіл і сродкаў авіяцыі на запасны аэрадром. З наступнай перабазіроўкай тэхнічнага складу мы прыступім да пытанняў адпрацоўкі падрыхтоўкі да прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі.

Пакуль на дадзены момант назначаныя экіпажы паспяхова выканалі задачы па пералёце. Зараз будзем кантраляваць, як будуць ажыццяўляцца ўсе астатнія мерапрыемствы.

Фота з тэлеграм-канала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь