Паведамленне прэс-службы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Паведамленне прэс-службы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч знаходзіцца з афіцыйным візітам у Рэспубліцы Узбекістан.

У адпаведнасці з праграмай візіту генерал-маёр Віктар Гулевіч правядзе шэраг сустрэч і перагавораў з ваенным кіраўніцтвам Рэспублікі Узбекістан, наведае ваенныя навучальныя ўстановы і цэнтры, а таксама прадпрыемствы абароннага комплексу Узбекістана.