Замежныя ваенныя аташэ, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь, наведалі МТЗ і Інстытут пагранічнай службы

Замежныя ваенныя аташэ, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь, наведалі МТЗ і Інстытут пагранічнай службы

Замежныя ваенныя аташэ, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь, наведалі флагман беларускай прамысловасці — Мінскі трактарны завод і дзяржаўную ўстанову адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».

Гасцям расказалі гісторыю стварэння і развіцця вядучага прадпрыемства сельскагаспадарчай прамысловасці, прадэманстравалі вытворчасць і ўвесь спектр прадукцыі.

Экскурсія ў Інстытут пагранічнай службы дала магчымасць азнаёміцца з комплекснай сістэмай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў. Таксама госці азнаёміліся з побытам курсантаў.