У Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл пачала работу VI Міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя (дапаўняецца)

У Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл пачала работу VI Міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя (дапаўняецца)

Адкрыў канферэнцыю намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце палкоўнік Віктар Тумар, які расказаў удзельнікам міжнароднага навуковага форуму аб аспектах забеспячэння ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах.

Пасля заканчэння пленарнага пасяджэння праца канферэнцыі працягнецца па секцыях.

***

Праходзіць выстаўка асноўных дасягненняў навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл, выданняў дзяржаўнай установы «Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь», ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання», ААТ «НДІ ЭВМ», СЗАТ «АТК», ТАА «БелМікрахвалі», СТАА «Віртуальныя тэхналогіі».

Намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце палкоўнік Віктар Тумар:


— Мы праводзім гэта мерапрыемства пад двума сцягамі, разглядаючы пытанні ваеннай бяспекі не толькі нашай краіны, але і Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Акцэнт, вядома ж, на разглядзе пытанняў ваеннай бяспекі стратэгічнага ўзроўню.

Тут прадстаўлены асобныя вынікі, якія мы зараз можам прадэманстраваць. Паказана наша ўзаемадзеянне работы з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, таксама з Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам, з Міністэрствам прамысловасці.

Мы арыентуемся на тое, каб у нас было толькі сваё, беларускае. Цяпер мы з’яўляемся аднымі з лідэраў у радыёэлектроннай барацьбе, у распрацоўцы радыёлакацыйных сістэм выяўлення розных аб’ектаў.

Таксама ў нас ёсць распрацоўкі па лазернай зброі. Мы ідзём непасрэдна да зброі, заснаванай на новых фізічных прынцыпах.

Удзяляем увагу і гуманітарнай сферы. Тут працуе выстаўка Прэзідэнцкай бібліятэкі, на якой ёсць фаліянты, якія расказваюць праўду пра нашу гісторыю.

****

Фота: Арцём Берасцень, «Ваяр»