Прадстаўнікі іранскай дэлегацыі наведалі НДІ Узброеных Сіл і Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь

Прадстаўнікі іранскай дэлегацыі наведалі НДІ Узброеных Сіл і Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь

У рамках развіцця кантактаў паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран у ваеннай сферы ў Беларусі працуе іранская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра абароны і падтрымкі Ісламскай Рэспублікі Іран, рэктарам Тэхналагічнага ўніверсітэта ім. Маліка Аштара доктарам Мехдзі Джафары.

Прадстаўнікі іранскай дэлегацыі наведалі Навукова-даследчы інстытут Узброеных Сіл і Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, правялі сустрэчы з кіраўніцтвам устаноў і азнаёміліся з навучальнай матэрыяльнай базай.

У ходзе візіту бакі абмеркавалі напрамкі далейшай сумеснай работы ў сферы ваеннай навукі і адукацыі.

Фота Паўла Матусевіча