Ва Узброеных Сілах Беларусі пачаліся заняткі па баявой гатоўнасці

Ва Узброеных Сілах Беларусі пачаліся заняткі па баявой гатоўнасці

Мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл па прызначэнні ў 2021/2022 навучальным годзе.

Заняткі па баявой гатоўнасці праводзяцца пасля чарговага прызыву на ваенную службу і асваення новым папаўненнем праграмы пачатковай ваеннай падрыхтоўкі.

Агульная накіраванасць заняткаў заключаецца ў правядзенні комплексу паслядоўных трэніровак з усімі катэгорыямі ваеннаслужачых, падраздзяленнямі, воінскімі часцямі, злучэннямі, органамі ваеннага ўпраўлення па арганізаваным выкананні мерапрыемстваў па пераводу з мірнага на ваенны час.