Аб фарміраванні асобнага стралковага батальёна тэрытарыяльных войскаў

Аб фарміраванні асобнага стралковага батальёна тэрытарыяльных войскаў

З мэтай падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2021» з 20 жніўня 2021 года ажыццяўляецца фарміраванне у распарадчым парадку асобнага стралковага батальёна тэрытарыяльных войскаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

З ваеннаабавязанымі будуць праведзены заняткі па аднаўленні навыкаў і ўменняў у абыходжанні са стралковай зброяй і іншым узбраеннем тэрытарыяльных войскаў па выкананню інжынерных мерапрыемстваў, аказанні медыцынскай дапамогі і парадку выканання задач тэрытарыяльнай абароны.

Пасля завяршэння фарміравання батальён будзе выведзены на палігон для ўдзелу ў вучэнні, падчас якога сумесна са злучэннямі і воінскімі часцямі Узброеных Сіл будуць адпрацаваны задачы па супрацьдзеянні незаконным узброеным фарміраванням і дыверсійна-разведвальным групам, выканання баявых задач са злучэннямі і вайсковымі часцямі Сухапутных войскаў, а таксама па падрыхтоўцы і вядзенню абароны населенага пункта.