У Брэст прыбыў першы воінскі эшалон з ваеннаслужачымі і тэхнікай Расійскай Федэрацыі (Вiдэа)

У Брэст прыбыў першы воінскі эшалон з ваеннаслужачымі і тэхнікай Расійскай Федэрацыі (Вiдэа)

Ім трэба будзе прыняць удзел у сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2021».

Намеснік камандзіра вайсковай часткі, Сяргей Каброў:

«Прыехалі з добрым настроем, дабраліся на працягу сутак. Праблем у ходзе пераезду не было. Сустрэлі нас з аркестрам, нам вельмі прыемна. Была аказана дапамога ў арганізацыі разгрузкі нашай тэхнікі. Я рады, што прыбыў на зямлю Рэспублікі Беларусь са сваім асабістым складам для ўдзелу ў вучэннях. Наша падраздзяленне рэгулярна ўдзельнічае ў буйных стратэгічных вучэннях. Бліжэйшая наша задача: без парушэнняў патрабаванняў бяспекі разгрузіць ўзбраенне і ваенную тэхніку, адправіцца ў прызначаны раён і прыступіць да абсталявання палявога лагера».

Таксама на чыгуначную станцыю Палонка для падрыхтоўкі і далейшага ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэнні прыбыў воінскі эшалон з расійскімі ваеннаслужачымі і тэхнікай.

Традыцыйна гасцей у пагонах сустрэлі хлебам-соллю пад гукі ваеннага аркестра.

Фота: Максім Гарлуковіч, Ян Гарбанюк «Ваяр».