Рэкагнасцыроўка раёнаў правядзення сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2021»

Рэкагнасцыроўка раёнаў правядзення сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2021»

26-27 мая праходзіць рэкагнасцыроўка раёнаў правядзення сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2021».

Напярэдадні ў Беларусь з рабочым візітам прыбыла дэлегацыя Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Праведзена рабочая сустрэча, на якой абмеркаваны асобныя пытанні падрыхтоўкі да сумеснага стратэгічнага вучэння.

Спецыялісты таксама наведаюць раёны правядзення вучэння на палігонах і участках мясцовасці Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.