У Маскве абмеркаваны пытанні ваеннага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

У Маскве абмеркаваны пытанні ваеннага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

31 сакавіка ў Маскве адбыліся перамовы Начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Віктара Гулевіча з яго расійскім калегам - начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першым намеснікам Міністра абароны Расійскай Федэрацыі генералам арміі Валерыем Герасімавым.

У ходзе перагавораў абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага ваеннага супрацоўніцтва, сярод якіх забеспячэнне функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войск (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, падрыхтоўка да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2021», сумесная падрыхтоўка ваеннаслужачых двух краін. У прыватнасці, удакладнены тэрміны і асаблівасці функцыянавання вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расіі.