Візіт дэлегацыі Паветрана-касмічных сіл Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі

Візіт дэлегацыі Паветрана-касмічных сіл Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі

З 29 сакавіка па 2 красавіка ў Рэспубліцы Беларусь з рабочым візітам будзе знаходзіцца дэлегацыя Паветрана-касмічных сіл Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Мэта рабочага візіту – рэкагнасцыроўка месцаў правядзення сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад - 2021», а таксама далейшае ўзаемадзеянне па пытанні фарміравання вучэбна-баявога цэнтра сумеснай падрыхтоўкі Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны.