Лаўрэнаў Аляксандр Аляксандравіч

Начальнік штаба - першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання

Скачать фото

Палкоўнік Лаўрэнаў Аляксандр Аляксандравіч нарадзіўся 5 жніўня 1981 г.У Г. Слоніме Гродзенскай вобласці.

Па заканчэнні Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь у 2002 годзе службу праходзіў на пасадах камандзіра танкавага ўзвода танкавай роты 40-га асобнага механізаванага батальёна 11-й асобнай механізаванай брыгады, камандзіра танкавай роты 40-га асобнага механізаванага батальёна 11-й асобнай механізаванай брыгады, намесніка камандзіра 7-га асобнага танкавага батальёна 11-й асобнай механізаванай брыгады, камандзіра 7-га асобнага танкавага батальёна 11-й асобнай механізаванай брыгады.

Пасля заканчэння камандна-штабнога факультэта ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" у 2014 годзе з залатым медалём, далейшую службу праходзіў у 6-й асобнай механізаванай брыгадзе (на пасадах намесніка камандзіра 6-й асобнай механізаванай брыгады, начальніка штаба - першага намесніка камандзіра 6-й асобнай механізаванай брыгады).

Па завяршэнні навучання на факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сіл (аператыўна-стратэгічны ўзровень) установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» у 2020 годзе далейшую службу праходзіў на пасадзе камандзіра 6-й асобнай механізаванай брыгады.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2023 г. № 235 прызначаны на пасаду начальніка штаба – першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.