Гiстарычная даведка
Асноўныя задачы факультэта
Структура
Кiраўнiцтва
Атрыбуты сiмволiкi
Дзейнасць факультэта
Кантакты
Архiў публiкацый
Урачыстае адкрыццё факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл, створанага ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавiка 2006 г. № 178, адбылося напярэдаднi 1 верасня 2006 г. на базе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У цырымоніі адкрыцця факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл прынялі ўдзел Міністр абароны генерал-палкоўнік Мальцаў Л.С.), намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Шалёў М.М., кіраўнікі сілавых ведамстваў.
Першым начальнікам факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» быў назначаны кандыдат ваенных навук генерал-маёр запасу Партноў Ю.В.
Адкрыццё факультэта з’яўляецца знамянальнай вяхой у гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, бо са з’яўленнем дадзенага факультэта завяршылася стварэнне поўнага цыкла падрыхтоўкі ваенных кадраў у нацыянальнай сістэме ваеннай адукацыі. З гэтага часу генералы і афіцэры беларускай арміі маюць магчымасць прайсці айчынную вышэйшую школу ўдасканалення свайго ваенна-прафесійнага майстэрства.
Факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл забяспечвае падрыхтоўку прафесійнай ваеннай эліты, здольнай камандаваць злучэннямі, аб’яднаннямі і відамі Узброеных Сіл, кіраваць упраўленнямі цэнтральнага апарату Міністэрства абароны і Генеральнага штаба ў сучасных умовах.
На падставе Статута ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» загадам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 200 зацверджана Палажэнне аб факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сіл, якое вызначыла прызначэнне і асноўныя задачы факультэта, функцыі яго структурных падраздзяленняў, парадак арганізацыі вучэбнай, метадычнай, навуковай і ідэалагічнай работы.
У 2008 годзе адбыўся першы выпуск генералаў і афіцэраў, якія завяршылі навучанне на факультэце Генеральнага штаба, – гэта знамянальная падзея ў жыцці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і сведчанне практычнага завяршэння рэалізацыі поўнага цыкла падрыхтоўкі ваенных кадраў у нацыянальнай сістэме ваеннай адукацыі.
Ужо сёння назапашаны на факультэце вопыт у сістэме падрыхтоўкі ваенных кадраў выклікае цікавасць у многіх краінах. У прыватнасці, акрамя беларускіх ваеннаслужачых з 2008 года да заняткаў на факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прыступілі прадстаўнікі ўзброеных сіл іншых дзяржаў.
З 01 жніўня 2017 года факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл ажыццяўляе падрыхтоўку афіцэраў аператыўна-стратэгічнага і аператыўна-тактычнага ўзроўняў.
У адпаведнасці з загадам начальніка УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» ад 10.12.2008 «Аб устанаўленні Дня факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл» 22 сакавіка з’яўляецца Днём факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
Падрыхтоўка:
вышэйшых і старшых афіцэраў аператыўна-стратэгічнага (стратэгічнага) звяна кіравання для Узброеных Сіл, воінскіх фарміраванняў і дзяржаўных органаў па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і ваеннае кіраванне»;
афіцэраў аператыўна-тактычнага звяна кіравання для Узброеных Сіл, воінскіх фарміраванняў па спецыяльнасцях (напрамках спецыяльнасцей, спецыялізацыях, прафілізацыях), устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
замежных ваеннаслужачых (сумесна або асобна) у вочнай (завочнай) форме атрымання адукацыі ў адпаведнасці з заключанымі кантрактамі аб навучанні;
навукова-педагагічных і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі і павышэнне іх кваліфікацыі;
перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі службовых асоб дзяржаўных органаў у галіне ваеннай бяспекі;
ажыццяўленне ўзаемадзеяння з Ваеннай акадэміяй Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь па правядзенні сумесных навуковых даследаванняў, павышэнні кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу, арганізацыі навучальнага працэсу і падрыхтоўкі слухачоў.
Ажыццяўленне:
вучэбнай, вучэбна-метадычнай работы;
навуковай работы, у тым ліку навуковых даследаванняў па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі, будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл.
|
Міхалап Дзмітрый Анатольевіч Начальнік факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл - намеснік начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь |
|
Васкабойны Мікалай Аляксеевіч Намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл, палкоўнік |
|
Багадзель Андрэй Пятровіч Намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце - начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл, палкоўнік |
|
Мельнік Уладзімір Рыгоравіч Намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл, палкоўнік |
Атрыбуты сiмволiкi
Геральдычны знак факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл![]()
Нарукаўны знак для афіцэраў, прафесарска-выкладчыцкага складу і слухачоў аператыўна-стратэгічнага ўзроўня факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл![]()
Нарукаўны знак для слухачоў аператыўна-тактычнага ўзроўня факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл![]()
Нагрудны знак прыналежнасці да факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл![]()
Адрас: 220103, г.Мінск, вул. Славінскага, 4
Нумар тэлефона дзяжурнай службы: (8-017) 267-25-87
Адрас электроннай пошты: fgsh@tut.by
2015 год: