У рамках двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва

У рамках двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва

З 28 па 29 жніўня ў Брэсце праходзяць кансультацыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства нацыянальнай абароны Рэспублікі Польшча па планаванні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. Парадак дня кансультацый таксама ўключае ў сябе абмеркаванне актуальных пытанняў міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Рэспубліку Беларусь прыбыла дэлегацыя польскага абароннага ведамства на чале з дырэктарам дэпартамента ваенных замежных спраў палкоўнікам Томашам Кавалікам.