У ходзе аператыўна-тактычнага вучэння будуць адпрацаваны пытанні пасадкі на аэрадромны ўчастак дарогі

У ходзе аператыўна-тактычнага вучэння будуць адпрацаваны пытанні пасадкі на аэрадромны ўчастак дарогі

У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі па прызначэнні Ваенна паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны на 2016/2017 навучальны год у рамках падрыхтоўкі да правядзення сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2017» з 23 па 25 жніўня 2017 года пад кіраўніцтвам камандуючага ВПС і войскамі СПА будзе праводзіцца аператыўна-тактычнае вучэнне з авіяцыяй.

Для сумесных дзеянняў у ходзе вучэння спланавана перабазіраванне самалётаў і верталётаў Паветрана-касмічных сіл Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі на ваенныя аэрадромы Беларусі.

У ходзе правядзення вучэння будуць адпрацаваны пытанні прымянення Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па арганізацыі ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, арганізацыі і практычнай падрыхтоўкі авіяцыі да прымянення, выканання вучэбна-баявых задач на палігонах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з пасадкай на аэрадромны ўчастак дарогі.

Правядзенне дадзенага вучэння будзе спрыяць павышэнню ўзроўню баявой вывучкі асабовага складу падчас падрыхтоўкі і кіравання падраздзяленнямі авіяцыі, адпрацоўкі і ўдасканалення тактыкі і спосабаў прымянення авіяцыі.