Планавая падрыхтоўка да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2017» выходзіць на завяршальную стадыю

Планавая падрыхтоўка да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2017» выходзіць на завяршальную стадыю

З 21 па 25 жніўня 2017 года ў рамках планавай падрыхтоўкі да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2017» адбудзецца сумеснае спецыяльнае вучэнне з органамі ваеннага кіравання, злучэннямі, воінскімі часцямі і арганізацыямі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Для стварэння рэальнай абстаноўкі і адпрацоўкі практычных дзеянняў сіл і сродкаў тылавога і тэхнічнага забеспячэння ў ходзе вучэння, у якасці войскаў абазначэння з 15 жніўня прыбываюць воінскія часці і падраздзяленні са складу расійскай часткі рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл).

Беларускія і расійскія ваеннаслужачыя ў ходзе вучэння сумесна адпрацуюць комплекс мерапрыемстваў па тылавым і тэхнічным забеспячэнні.

Практычна будуць адпрацаваны пытанні тэхнічнага прыкрыцця аб’ектаў на даручаных участках ваенна-аўтамабільных дарог, эвакуацыі, рамонту і аднаўлення няспраўных узораў тэхнікі і ўзбраення, разгортвання палявога магістральнага трубаправода, а таксама ўчасткаў масавай запраўкі тэхнікі.