Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь папоўняцца новымі бронеаўтамабілямi

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь папоўняцца новымі бронеаўтамабілямi

У адпаведнасці з пагадненнем паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам нацыянальнай абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прадастаўленні бязвыплатнай ваенна-тэхнічнай дапамогі з 21 чэрвеня пачнецца пастаўка чарговай партыі тэхнікі і маёмасці. У гэты раз нашыя Узброеныя Сілы атрымаюць ад кітайскіх партнёраў найноўшыя браніраваныя машыны CS/VN3, вырабленыя ў горадзе Чунцын.

На мінулым тыдні з Кітайскай Народнай Рэспублікі вярнуліся беларускія ваеннаслужачыя, якія праходзілі навучанне па абслугоўванню і эксплуатацыі дадзеных узораў на кітайскім заводзе ў Чунцыне.

Нагадаем, гэта ўжо не першая пастаўка бязвыплатнай ваенна-тэхнічнай дапамогі з Кітая. Так, вясной 2015 года з Кітайскай Народнай Рэспублікі ў нашыя Узброеныя Сілы паступілі парадныя аўтамабілі FAW HongQi L5 («Чырвоны сцяг»), а некалькімі гадамі раней - аўтамабілі падвышанай праходнасці DongFeng Mengshi EQ2050, вядомыя ў нас як «Богатырь».