Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь пачалася комплексная праверка ўзроўню баявой гатоўнасці (Відэа)

Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь пачалася комплексная праверка ўзроўню баявой гатоўнасці (Відэа)

З 30 студзеня ва Узброеных Сілах пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплексная праверка ўзроўню баявой гатоўнасці. Ацэнцы будуць падвергнуты элементы баявой і забеспячальнай сістэм Узброеных Сіл.

Мэта правядзення – праверка і павышэнне ўзроўню баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей да выканання задач па прызначэнні.

Асноўныя задачы:

павышэнне зладжанасці органаў ваеннага кіравання (штабоў), удасканаленне здольнасці камандуючых, камандзіраў кіраваць падначаленымі воінскімі часцямі ў розных умовах;

кантроль здольнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў прывесціся ў гатоўнасць да выканання баявых задач ва ўстаноўленыя тэрміны.

У адпаведнасці з задумай да праверкі будуць прыцягнуты воінскія часці і падраздзяленні розных родаў войскаў і спецыяльных войскаў. Прадугледжваецца таксама праверка сістэмы супрацьпаветранай абароны палётамі кантрольных цэляў.

Мерапрыемства планавае, хоць і ўтрымлівае элемент раптоўнасці для тых, хто прыцягваецца да праверкі. Для іх будзе стварацца дынамічная абстаноўка, якая запатрабуе неардынарных падыходаў да вырашэння вучэбна-баявых задач, дэталёвага ведання ўзбраення і ваеннай тэхнікі, умення хутка арыентавацца ва ўмовах абмежаванасці часу і інфармацыі.

Мерапрыемствы будуць праходзіць у складаных умовах зімы. Гэта дазволіць на справе праверыць здольнасць сістэм тэхнічнага і тылавога забеспячэння якасна выканаць задачы па забеспячэнні спраўнасці функцыянавання ўзбраення і ваеннай тэхнікі і давядзенні да войскаў належных норм забеспячэння.

Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням кантролю за забеспячэннем бяспекі ваеннай службы.

Усяго плануецца праверыць каля 30 воінскіх часцей і падраздзяленняў. З запасу будзе прызвана каля 3000 ваеннаабавязаных.