Факультэту Генеральнага штаба Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - 10 гадоў

Факультэту Генеральнага штаба Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - 10 гадоў

22 сакавіка спаўняецца 10 гадоў са Дня ўтварэння факультэта Генеральнага штаба Ўзброеных Сіл установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» - вышэйшага звяна навучання нацыянальнай ваеннай школы.

Пачатак навучання афіцэраў на факультэце Генеральнага штаба завяршыла стварэнне поўнага цыклу падрыхтоўкі ваенных кадраў у нацыянальнай сістэме ваеннай адукацыі.

Факультэт Генеральнага штаба ажыццяўляе падрыхтоўку высокакваліфікаваных ваенных кадраў, здольных камандаваць злучэннямі і аб'яднаннямі Ўзброеных Сіл, кіраваць структурнымі падраздзяленнямі Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Ўзброеных Сіл ва ўмовах сучаснай абстаноўкі.

Падрыхтоўка афіцэраў стратэгічнага і аператыўна-стратэгічнага звяна, падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне дзяржаўнага і ваеннага кіравання, а таксама арганізацыя ўзаемадзеяння з вядучымі ВНУ рэспублікі і за мяжой з'яўляюцца найважнейшымі задачамі факультэта.

За 10 гадоў функцыянавання факультэта Генеральнага штаба ў яго сценах прайшлі навучанне каля 200 слухачоў. 18 з іх сёння носяць генеральскія пагоны і займаюць адказныя пасады ва Ўзброеных Сілах і іншых дзяржаўных органах сістэмы забеспячэння бяспекі.

Існуючы навукова-педагагічны патэнцыял факультэта, створаная вучэбна-лабараторная база дазваляе яму займаць дастойнае месца ў сістэме вышэйшай школы краіны і, адпаведна, іграць вядучую ролю ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў стратэгічнага ўзроўню, здольных з высокай эфектыўнасцю выконваць задачы будаўніцтва і развіцця Ўзброеных Сіл.