Чэмпіянат па тактычнай (хуткаснай) стральбе

Чэмпіянат па тактычнай (хуткаснай) стральбе

З 15 па 19 чэрвеня на палігоне 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання Чапялёва праходзіць чэмпіянат па тактычнай (хуткаснай) стральбе сярод падраздзяленняў спецыяльнай і вайсковай разведкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з удзелам каманд ад Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Галоўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца ацэнка ўзроўню падрыхтоўкі разведчыкаў па тактычнай (хуткаснай) стральбе.

Спаборніцтва праводзіцца ў 5 этапаў, якія ўключаюць у сябе выхад дазораў у раён разведкі, адрыў ад праследавання ўмоўнага праціўніка з боем, выкананне агнявых задач пры дзеянні ў тыле ўмоўнага праціўніка, а таксама выхадаў з раёна блакіравання ў раён эвакуацыі.

Упершыню адпрацоўваюцца практыкаванні тактычнай стральбы з улікам новага «абвеснага абсталявання» АК-74 (тэлескапічны прыклад, тактычнае цаўё, пярэдняя дзяржальня пераносу агню, накрыўка ствольнай каробкі з планкай Пікаціні, каліматарны прыцэл, трохкропкавы зброевы рэмень). Акрамя таго, будзе выконвацца практыкаванне тактычнай стральбы на фоне пераадолення воднай перашкоды (на плаву), а таксама адпрацоўкі элемента імітацыі ранення ў левую або правую руку са зменай магазіна і зброі (выкананне практыкавання будзе весціся адной рукой).

Чэмпіянат дазволіць абмяняцца вопытам арганізацыі індывідуальнай падрыхтоўкі разведчыка па хуткаснай стральбе.