Пацярпелых і разбурэнняў няма

Пацярпелых і разбурэнняў няма

11 лістапада 2014 года каля 13.30 пры правядзенні планавых палётаў у выніку няштатнай сітуацыі адбылася аварыя самалёта Міг-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА. Лётчык катапультаваўся.

У выніку падзення самалёта пацярпелых і разбурэнняў няма. Пілот, які быў знойдзены сіламі пошукава-выратавальнай каманды, не пацярпеў.

Назначана камісія ваеннага ведамства для высвятлення прычын здарэння.