Расійскія знішчальнікі працягваюць выконваць задачы сумеснага баявога дзяжурства па СПА

Расійскія знішчальнікі працягваюць выконваць задачы сумеснага баявога дзяжурства па СПА

Як ужо паведамлялася, 4 чэрвеня на аэрадромах 61 знішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах і 83 асобнага інжынерна-аэрадромнага палка ў Бабруйску адбыліся цырымоніі ўшанавання ваеннаслужачых расійскага складальніка дзяжурных сіл за дапамогу ў забеспячэнні аховы паветранай прасторы Рэспубліка Беларусь падчас правядзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбай.

Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Алег Двігалеў падзякаваў расійскім лётчыкам за добрасумленнае выкананне задач баявога дзяжурства на тэрыторыі нашай краіны.

У цяперашні час расійскія знішчальнікі працягваюць нясенне сумеснага баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне Саюзнай дзяржавы. Да выканання дадзеных задач прыцягваюцца чатыры знішчальніка Су-27, якія дыслацыруюцца ў Баранавічах, і шэсць Су-27 – у Бабруйску.