20-годдзе Кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл

20-годдзе Кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл

16 лістапада 2013 года Кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл адзначыць 20 гадоў з дня стварэння.

У 1993 годзе ў мэтах узмацнення аховы ваенных аб'ектаў, воінскіх часцей і ўстаноў Узброеных Сіл была створана 1-я ваенная школа малодшых спецыялістаў (службовага сабакаводства) – цяпер Кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл, месцам дыслакацыі якой стаў г. Крупкі. Датай стварэння прынята лічыць 16 лістапада 1993 года (дату выдання першага загада па школе).

Улічваючы значнасць і перспектывы развіцця службовага сабакаводства, у 1995 годзе, было прынята рашэнне аб перайменаванні школы ў Кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл і перадыслакацыі ў п. Калодзішчы Мінскага раёна.

У гісторыі сувярэннай Беларусі гэта была першае падраздзяленне ва ўсіх сілавых структурах, прызначанае для падрыхтоўкі кінолагаў і службовых сабак.

Кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл – гэта вучэбная воінская часць, прызначаная для падрыхтоўкі спецыялістаў службовага сабакаводства і службовых сабак па розных відах службаў: мінна-пошукавай, пошукава-выратавальнай, пошукавай, у тым ліку для пошуку зброі, наркотыкаў і выбуховых рэчываў, каравульнай, патрульнай і іншых відах службаў.

У розныя перыяды цэнтрам камандавалі палкоўнік Кацнельсон Уладзімір Хаiмaвiч, палкоўнік Аруцюнян Артур Размiкaвiч. У цяперашні час кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл узначальвае палкоўнік Цімохаў Юрый Георгіевіч.

За час існавання цэнтра падрыхтавана каля 2700 службовых сабак і каля 2500 спецыялістаў службовага сабакаводства.

У 2010 годзе цэнтр ажыццяўляў падрыхтоўку спецыялістаў са службовымі сабакамі па пошуку выбуховых рэчываў для Эмiрскaй гвардыі дзяржавы Катар.

Кінолагі Узброеных Сіл займаліся падрыхтоўкай спецыялістаў і службовых сабак па пошуку выбуховых рэчываў для службы бяспекі Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Акрамя таго, ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў і службовых сабак для пошуку наркатычных сродкаў у інтарэсах Міністэрства ўнутраных спраў, а таксама спецыялістаў ваенiзаванай аховы воінскіх часцей.

На аб'екты, што ахоўваюцца службовымі сабакамі, падрыхтаванымі ў цэнтры за ўвесь час яго існавання, не было ні аднаго выпадку пранікнення.

Больш за 500 сабак і шчанюкоў Кіналагічнага цэнтра бралі ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Экспертызу сабак праводзілі суддзі з Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Даніі, Іспаніі, Італіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Фінляндыі і Швецыі.

За апошнія пяць гадоў цэнтр прыняў удзел больш чым у 50 выставах, дзе сабакамі быў заваяваны тытул Інтэрнацыянальных чэмпіёнаў, кандыдатаў у Інтэрнацыянальныя чэмпіёны, Чэмпіёнаў Беларусі і кандыдатаў у Чэмпіёны краіны, пераможцаў класа і пераможцаў групы FCL. Акрамя таго, сабакі Цэнтра неаднаразова прызнаваліся лепшымі прадстаўнікамі пароды.

Пачынаючы з 2001 года, кіналагічны цэнтр прымае ўдзел у Міжнароднай выставе ўзбраення і тэхнікі MILEX і Міжнароднай выставе «Чалавек і бяспека».

З 1998 года спартыўная каманда цэнтра па біятлоне з сабакамі ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах, дзе нязменна ўваходзіць у тройку прызёраў.

Спецыялісты Кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл са службовымі сабакамі тройчы станавіліся чэмпіёнамі (у 2008, 2009 і 2013 гадах) і неаднаразова займалі прызавыя месцы, даказваючы свой высокі ўзровень падрыхтоўкі, на ўнутраных спаборніцтвах Рэспублікі Беларусь – у адкрытым чэмпіянаце БФСТ «Дынама» па службовым мнагаборстве кінолагаў па пошуку выбуховых рэчываў і адкрытым асабова-камандным чэмпіянаце ўнутраных войскаў па службовым мнагаборстве кінолагаў.

Кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл прымае ўдзел ва ўсіх вучэннях, якія праводзяцца ва Узброеных Сілах. Высокую падрыхтоўку ваенныслужачыя і службовыя сабакі цэнтра паказалі і ў сумесным стратэгічным вучэнні «Захад-2013», падчас якога ўпершыню было адпрацавана пытанне транспарціроўкі службовых сабак да месца выканання задач па прызначэнні самалётамі ваенна-транспартнай авіяцыі.

Службовыя сабакі паспяхова прымяняюцца для агляду памяшканняў і транспарту пры сустрэчы афіцыйных дэлегацый. У год сабакамі цэнтра абследуецца каля 400 аб'ектаў на прадмет наяўнасці выбуховых рэчываў.