- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Беларускія ваеннаслужачыя традыцыйна ў ліку галоўных арганізатараў свята: сёння ў розных кутках Мінска функцыянуе 10 тэматычных пляцовак, падрыхтаваных ваеннаслужачымі Узброеных Сіл.
Жыхары і госці беларускай сталіцы могуць наведаць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне Вялікай Перамогі: выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, фотазоны з экіпіроўкай ваеннаслужачых, паказальныя выступленні ваенных кінолагаў, канцэрты творчых калектываў і ваенных аркестраў.
Любы жадаючы можа паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць брэндаваны сувенір ад Узброеных Сіл.
Для тых, хто прагаладаўся, будуць працаваць палявыя кухні, дзе можна пачаставацца салдацкай кашай і гарачай гарбатай.
****
Азнаёміцца з лакацыямі, кароткім зместам запланаваных мерапрыемстваў і часам працы пляцовак можна ў нашай інфаграфіцы.
Паглядзець, як выглядаюць некаторыя падарункі, якія падрыхтавала Мінабароны для гасцей свята, ужо можна тут.
Больш падрабязна аб урачыстых мерапрыемствах з удзелам ваеннаслужачых у рэгіёнах чытайце ў нашым спецпраекце.
****
Таксама падпісвайцеся на афіцыйныя акаўнты ваеннага ведамства ў Telegram, Instagram, Х, Ok, Vk, Fb! А падпісчыкаў інстаграм-акаўнта @army__by мы запрашаем прыняць удзел у розыгрышы прызоў ад ваеннага інфармацыйнага агенцтва «Ваяр». Падрабязнасці і ўмовы ўдзелу чытайце тут.
****
Акрамя таго, у гэты ўрачысты дзень тэлекампанія «Ваен ТБ» падрыхтавала тэматычны эфір з фільмамі і праектамі аб Вялікай Айчыннай вайне, а таксама свежымі навінамі з месц святкавання Дня Перамогі. Пачатак трансляцыі - у 12.00. Не прапусціце!
****
Музейна-паркавы комплекс «Перамога»
У сталічным музейна-паркавым комплексе «Перамога» ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падрыхтавалі для жыхароў сталіцы і гасцей горада выстаўку ўзбраення і ваеннай тэхнікі, выступленне службовых сабак.
Традыцыйна ў праграме смачная салдацкая каша, шмат конкурсаў і актыўнасцей ад ваенных.
Традыцыйныя ўдзельнікі свята - ваенныя кінолагі са сваімі службовымі сабакамі.
Спецыялісты кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл падрыхтавалі для гасцей свята паказальнае выступленне.
Наведвальнікі свята пагаварылі з кінолагамі, даведаліся, якія каманды павінны выконваць службовыя сабакі і ў чым заключаюцца асаблівасці той ці іншай пароды.
Лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота аўтара і Уладзіміра Блінова