Сем’і ваеннаслужачых атрымалі ключы ад арэндных кватэр у новабудоўлі ў Баранавічах

Сем’і ваеннаслужачых атрымалі ключы ад арэндных кватэр у новабудоўлі ў Баранавічах

34 сям’і ваеннаслужачых атрымалі ключы ад арэндных кватэр у новабудоўлі ў Баранавічах.

Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік Міністра абароны па тылу — начальнік тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Бурдыка і намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Дзмітрый Міхалап уручылі навасёлам ключы ад кватэр.

Намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь па тылу — начальнік тылу Узброеных Сіл генерал-маёр Андрэй Бурдыка:

— Рашэнне жыллёвага пытання заўсёды было прыярытэтнай задачай кіраўніцтва нашай дзяржавы. Таму ў лютым 2023 года наш Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 37, у якім вызначана толькі для будаўніцтва ваеннаслужачым 3500 кватэр, а таксама дадзена права ваеннаслужачым на набыццё кватэр выплатна і бязвыплатна.

Вялікая падзяка нашым будаўнікам, якія ў самы кароткі час з высокай якасцю будуюць арэнднае жыллё для сілавікоў.

Таксама хачу ўсіх павіншаваць са святам Вялікай Перамогі. Мы, ваеннаслужачыя, павінны несці далей тыя традыцыі, якія заклалі нашы дзяды, прадзеды. І гэта арэнднае жыллё таксама дапаможа нам выконваць нашы баявыя задачы, так як сямейны тыл прыкрыты. А гэта вельмі важная задача.

Пакуль некаторыя нашы суседзі будуюць агароджы, мінныя загароджанні, наша дзяржава ўкладвае грошы ў сацыяльныя патрэбы грамадзян.

***

Начальнік упраўлення жыллёвага забеспячэння Узброеных Сіл палкоўнік юстыцыі Максім Ноздрын:

— Камандаванне Узброеных Сіл, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы надаюць асаблівую ўвагу забеспячэнню жыллём ваеннаслужачых. У прыватнасці — што датычыцца будаўніцтва з долевым удзелам і ў ЖБВК, а таксама будаўніцтва арэнднага жылля.

У цяперашні час у ЖБВК накіравана больш за 1000 чалавек. Што датычыцца арэнднага жылля, мяркуецца на працягу 2024-2025 гадоў пабудаваць больш за 3000 кватэр для ваеннаслужачых, ў дачыненні да якіх у далейшым магчыма будзе рэалізаваць права на набыццё ва ўласнасць як на платнай, так і на бязвыплатнай аснове згодна з Указам №37 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Можна адзначыць, што па ўсёй тэрыторыі Беларусі ў месцах дыслакацыі Узброеных Сіл будуецца арэнднае жыллё для ваеннаслужачых, якое засяляецца хуткімі тэмпамі.

Камфортнае пражыванне ваеннаслужачых і членаў іх сямей — гэта залог паспяховага і якаснага выканання імі задач па ахове тэрытарыяльнай цэласнасці і стабільнага развіцця Беларусі.

Лейтэнант Арцём Берасцень, «Ваяр», фота Паўла Матусевіча