24–25 красавіка ў Мінску пройдзе VI Міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя

24–25 красавіка ў Мінску пройдзе VI Міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя

Удзельнікі абмяркуюць прыкладныя аспекты навуковай дзейнасці ў сферы абароны і бяспекі дзяржавы.

У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл, устаноў вышэйшай адукацыі, навуковых арганізацый і прадпрыемстваў абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі навуковых арганізацый і ўзброеных сіл дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У ходзе мерапрыемства прадугледжана выстаўка асноўных дасягненняў навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл, выданняў дзяржаўнай установы «Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь», ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання», ААТ «НДІЭВМ», СЗАТ «АТК», ТАА «БелМікрахвалі», СТАА «Віртуальныя тэхналогіі».