У Цэнтральным Доме афіцэраў праходзіць семінар з кіраўнікамі грамадскіх пошукавых аб'яднанняў

У Цэнтральным Доме афіцэраў праходзіць семінар з кіраўнікамі грамадскіх пошукавых аб'яднанняў

Памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід Касінскі прымае ўдзел у рэспубліканскім семінары з кіраўнікамі грамадскіх пошукавых аб'яднанняў, які праходзіць у Цэнтральным Доме афіцэраў.

У праграме семінара - выступленні прадстаўнікоў Узброеных Сіл, Генеральнай пракуратуры, Міністэрства юстыцыі, Нацыянальнага архіва і пошукавых арганізацый Рэспублікі Беларусь.

Ва ўрочышчы Уручча пад кіраўніцтвам прадстаўніка 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна пройдзе інструктарска-метадычны занятак па правядзенні палявых пошукавых работ на мясцовасці. Напрыканцы мерапрыемства адбудзецца цырымонія ўрачыстага старту рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае: эстафета памяці».

- Барацьба за гістарычную праўду становіцца барацьбой за будучыню ўсяго свету, - адзначыў у выступленні генерал-маёр Леанід Касінскі. - Цалкам відавочна, што сёння гісторыя стала заложніцай вялікай палітыкі, дзе барацьба за гістарычную праўду, па сутнасці, з'яўляецца барацьбой за будучыню ўсяго свету.

Таксама генерал-маёр Леанід Касінскі падкрэсліў, што праўда аб злачынствах фашызму служыць сур'ёзнай перасцярогай чалавецтву:

- Мы бачым, як у многіх заходніх краінах фальсіфікуецца гістарычная праўда аб падзеях Другой Сусветнай вайны, масава разбураюцца помнікі савецкім воінам-вызваліцелям, героямі называюць катаў і забойцаў.

Усё выглядае так, як быццам не было ніколі прызнаных сусветнай супольнасцю вынікаў Другой Сусветнай вайны. У краінах Балтыі, Украіне маршыруюць малойчыкі пад сцягамі дывізій СС, устройваюцца факельныя шэсці.

Генерал-маёр Леанід Касінскі акцэнтаваў увагу на тым, што, нягледзячы на знешнія фактары, у Беларусі робяць шмат для захавання гістарычнай праўды:

- Беспрэцэдэнтныя інфармацыйныя атакі і разнастайныя фальсіфікацыі калектыўнага Захаду накіраваны таксама на разбурэнне гістарычнай памяці беларускіх грамадзян і зварот да забыцця злачынстваў, учыненых нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў дачыненні да беларускага народа.

Для беларусаў, якія страцілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны кожнага трэцяга, усенародны подзвіг з'яўляецца неад'емнай часткай нацыянальнай ідэі і падмуркам нашай дзяржаўнасці і грамадзянскай згоды. Менавіта таму ў нашай краіне паслядоўна рэалізуецца палітыка, накіраваная на захаванне гістарычнай праўды і памяці. Важную ролю ў гэтым працэсе іграе 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён, а таксама прадстаўнікі грамадскіх пошукавых аб'яднанняў.

Аб маштабах работы сведчаць наступныя лічбы: у 2023 годзе ў правядзенні палявых пошукавых работ прынялі ўдзел 167 пошукавікаў з 10 пошукавых грамадскіх аб'яднанняў, атрадаў, клубаў. Раскопкі праведзены на больш як 60 пошукавых аб'ектах, дастаны астанкі 481 ваеннаслужачага Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі і адноўлены звесткі аб 35 з іх.

У апошнія гады дзейнасць па ўшанаванні памяці ў нашай краіне істотна актывізавалася. У комплексе гэта будзе садзейнічаць далейшай кансалідацыі нашага грамадства на падмурку гістарычнай памяці і разуменню беларускімі грамадзянамі сталай сацыяльна-палітычнай значнасці мадэлі ўмацавання дзяржавы.

 

Фота Паўла Матусевіча, «Ваяр»