Беларускія журналісты наведалі Усебеларускую маладзёжную будоўлю

Беларускія журналісты наведалі Усебеларускую маладзёжную будоўлю

У Брэсце актыўна вядуцца работы па будаўніцтве Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.

З 2018 года на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» адкрыты і дзейнічае маладзёжны патрыятычны цэнтр, які з’яўляецца філіялам Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці.

Пры падтрымцы Прэзідэнта было прынята рашэнне адкрыць на яго базе Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 жніўня 2023 г. № 257 «Аб Усебеларускай маладзёжнай будоўле» аб’ектам будаўніцтва Цэнтра прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.

Сёння ў рамках прэс-тура беларускія журналісты наведваюць Усебеларускую маладзёжную будоўлю, дзе азнаёмяцца з ходам работ.

***

Начальнік 2-га аддзела ўпраўлення маральна-псіхалагічнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Уладзімір Ігнацік:


— Міністэрства абароны сумесна з Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам з’яўляюцца куратарамі будаўніцтва дадзенага аб’екта.

Цяпер вызначаны некалькі крыніц фінансавання. Першы — сродкі, сабраныя падчас рэспубліканскага суботніка. У мінулым годзе было перададзена 50 працэнтаў такіх сродкаў.

У гэтым годзе Міністэрствам абароны сумесна з Брэсцкім аблвыканкамам праяўлена ініцыятыва, каб сродкі рэспубліканскага суботніка таксама былі выкарыстаны на будаўніцтва аб’ектаў Цэнтра. Гэтая ініцыятыва падтрымана. І сёння ўжо ёсць пастанова Савета Міністраў, якая вызначае адпаведную меру фінансавай падтрымкі будаўніцтва гэтага аб’екта.

Акрамя гэтага, крыніцай фінансавання з’яўляецца спонсарская дапамога. Неабходна адзначыць, што ў шэраг вядучых арганізацый і прадпрыемстваў накіраваны адпаведныя пісьмы аб аказанні спонсарскай дапамогі. На гэтыя лісты мы атрымалі станоўчыя адказы. Цяпер сродкі пералічваюцца на разліковы рахунак Брэсцкага абласнога ўпраўлення капітальнага будаўніцтва.

Таксама ваеннаслужачымі Узброеных Сіл у гонар сваіх прафесійных свят на працягу года ажыццяўляецца збор грашовых сродкаў. Неабходна адзначыць і ўдзел БРСМ: сваёй працай яны таксама пералічваюць грашовыя сродкі, заробленыя на розных аб’ектах. Дапамогу ў зборы сродкаў таксама аказваюць аператары мабільнай сувязі. Думаю, што ў бліжэйшыя гады мы ўбачым заканчэнне будоўлі.

***

Кожны жадаючы можа перавесці сродкі на будаўніцтва адукацыйна-аздараўленчай установы «Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі» і ўнесці свой уклад, набраўшы кароткі нумар:

*227*22# (МТС)

*222*25# (A1)

*222*22# (life)

***

Фота Уладзіміра Блінова