Военнослужащие 38 одшбр совершили десантирование из военно-транспортного самолета Ил-76МД

Военнослужащие 38 одшбр совершили десантирование из военно-транспортного самолета Ил-76МД

Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл генерал-маёр Андрэй Гарбаценка і намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Дзмітрый Міхалап падзякавалі ваеннаабавязаным за службу, лепшых узнагародзілі граматамі і ўручылі каштоўныя падарункі.

Некаторыя ваеннаабавязаныя атрымалі афіцэрскія пагоны.

***

Намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Дзмітрый Міхалап:


— Для 120-й зенітнай ракетнай брыгады асноўны этап праверкі боегатоўнасці завяршыўся.

Хачу сказаць, што ў ходзе ўсіх этапаў, пачынаючы ад прыёму мабілізацыйных рэсурсаў і заканчваючы правядзеннем вучэнняў, асабісты склад, прызваны з запасу, салдаты і афіцэры паказалі высокі ўзровень зладжанасці, жаданне і імкненне.

На маю думку, брыгада здольна выканаць задачы па прызначэнні.

Гэта аб’ектыўна відаць на практыцы ў ходзе праведзеных мерапрыемстваў.

Як паказалі вынікі баявых стрэльбаў са стралковай зброі, з зенітных установак, баявыя пускі з пераносных зенітна-ракетных комплексаў — вынік добры.

Узровень падрыхтоўкі на зборах і ўзровень кіраўнікоў заняткаў дазваляе авалодаць за адносна кароткі час даручанай тэхнікай і ўзбраеннем.

І цяпер сітуацыя вакол нашай краіны паказвае, што толькі гатоўнасцю да выканання задач па прызначэнні мы можам захаваць мір на нашай зямлі.

І нашы апаненты гэта ўсё выдатна бачаць і назіраюць.

Лейтэнант Арцём Берасцень «Ваяр», фота аўтара