52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён

Паштовы адрас: 211194 в. Бароўка, Лепельскі раён, Віцебская вобласць, вайсковая часць 28443;

тэлефоны: дзяжурны па штабу вайсковай часці (02132) 6-23-58; дзяжурны па вайсковай часці (02132) 6-23-10

E-mail: vch28443@mob.mil.by

Рубін Андрэй Уладзіміравіч

падпалкоўнік

Камандзір 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна.


Гістарычная даведка

Спецыялізаваная пошукавая воінская часць сфарміраваная ў 1995 годзе на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 1994 года № 231 «Аб паляпшэнні работы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў у Рэспубліцы Беларусь».

Гадавое свята вайсковай часці – 1 сакавіка.

Першы пошукавы перыяд праведзены з 23 сакавіка па 30 кастрычніка 1995 года

Асноўнае прызначэнне і задачы вайсковай часці

Спецыялізаваная пошукавая воінская часць прызначаная для арганізацыі і правядзення палявых пошукавых работ

Асноўнымі задачамі ў адпаведнасці з прызначэннем з'яўляюцца:

планаванне, арганізацыя і правядзенне пошукавых работ;

арганізацыя ўзаемадзеяння з упаўнаважанымі службовымі асобамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, ваенных камісарыятаў у раёнах правядзення пошукавых работ;

правядзенне архіўна-даследчых работ, звязаных з вывучэннем архіўных дакументаў і іншых інфармацыйных крыніц для ўстанаўлення дадзеных аб загінуўшых пры абароне Айчыны і ахвяр войнаў, месцах іх пахавання.