Ваенна-навуковае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл

220034, г. Мінск, вул. Камуністычная, д. 1, нумар тэлефона дзяжурнай службы: (017) 297 10 07, msd@mod.mil.by.


Крыванос Алег Канстанцінавіч

Палкоўнік

Намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце - начальнік ваенна-навуковага ўпраўлення, кандыдат ваенных навук


Крыванос Алег Канстанцінавіч нарадзіўся 14 кастрычніка 1962 года.

У жніўні 1981 года паступіў у Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, якое скончыў у 1985 годзе.

Ваенную службу праходзіў з 1985 па 1996 гады на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, батальёна;

11.1996 г. - 06.1999 г. - слухач Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь;

06.1999 г. - 08.2002 г. - ад'юнкт вочнай ад'юнктуры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь;

з 2002 па 2004 гг. - на выкладчыцкай дзейнасці ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь;

з 2004 па 2006 гг. - служба ў галоўным аператыўным упраўленні Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;

08.2006 г. - 07.2008 г. - слухач факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь»;

07.2008 г. - 06.2010 г. - служба ў галоўным аператыўным упраўленні Генеральнага штаба Узброеных Сіл;

З чэрвеня 2010 г. - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце.


Арганізацыйная структура

Ваенна-навуковае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных Сіл складаецца з 6-ці аддзелаў:

1-ы аддзел (праблем ваеннай бяспекі) прызначаны для арганізацыі ваенна-тэарэтычных даследаванняў у мэтах выпрацоўкі прапаноў па фарміраванню дзяржаўнай палітыкі ў галіне абароны, у тым ліку ваеннай палiтыкi i Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва падрыхтоўкай навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ва Узброеных Сілах;

2-і аддзел (ваенна-тэарэтычных праблем, арганізацыі ваенна-гістарычнай і геральдычнай працы) прызначаны для арганізацыі ваенна-тэарэтычных даследаванняў па агульнай тэорыі ваеннай навукі, тэорыям ваеннага мастацтва, тэрытарыяльнай абароны, ваеннага будаўніцтва, будаўніцтва ўзброеных сіл і тэрытарыяльных войскаў, кіраўніцтва ваенна-гістарычнай, ваенна-геральдычнай работай і статутнай дзейнасцю ва Узброеных Сілах;

3-і аддзел (даследаванні і распрацоўкі, мадэрнізацыі сістэм узбраення) прызначаны для арганізацыі навукова-тэхнічнай дзейнасці, вынаходніцкай і рацыяналізатарскай работы ва Узброеных Сілах у мэтах стварэння навукова-тэхнічнай прадукцыі;

4-ы аддзел (узаемадзеяння з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання па пытаннях навукова-тэхнічнай дзейнасці) прызначаны для ажыццяўлення ўзаемадзеяння са службовымі асобамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па вызначэнні напрамкаў развіцця сістэм узбраення, правядзенню навукова-тэхнічных даследаванняў і распрацовак у інтарэсах абароны і ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

5-ы аддзел (арганізацыйны і праграмнага планавання) прызначаны для арганізацыі навуковай працы ва Узброеных Сілах, фарміравання прапаноў у праекты ДПУ, плана будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, саюзных праграм у галіне абароны і планавання падрыхтоўкі па прызначэнню ваенна-навуковага ўпраўлення;

6-ы аддзел (дагаворна-прававой) прызначаны для вядзення дагаворнай работы па выкананню НДВКП, дзяржаўным заказчыкам якіх з'яўляецца ваенна-навуковае ўпраўленне, і садзейнічання ў забеспячэнні захавання законнасці ў дзейнасці службовых асоб ваенна-навуковага ўпраўлення.


Задачы

Ваенна-навуковае щпращленне з'яўляецца структурным падраздзяленнем Генеральнага штаба Узброеных Сіл і прызначана для рэалізацыі кіраўніцкіх функцый Міністэрства абароны і Генеральнага штаба па арганізацыі навуковага суправаджэння будаўніцтва, развіцця і падрыхтоўкі Узброеных Сіл па прызначэнню, у тым ліку да дзеянняў у складзе рэгіянальнай групіроўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, распрацоўкі прапаноў і ўдзелу ў фарміраванні дзяржаўных праграм (палітыкі) у галіне абароны ва ўзаемадзеянні са службовымі асобамі дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый.

Асноўнымі задачамі ваенна-навуковага щпращлення з'яўляюцца:

1) арганізацыя:

навуковай працы ва Узброеных Сілах у мэтах развіцця тэорый ваеннай навукі, распрацоўкі тэарэтычных пытанняў павышэння абараназдольнасці дзяржавы, удасканалення ўтрымання (распрацоўкі новых) формаў прымянення Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, рэгіянальнай групіроўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, спосабаў вядзення ваенных дзеянняў для ўзброенай абароны дзяржавы, вызначэння тэндэнцый развіцця сродкаў узброенай барацьбы і стварэння новых узораў (складовых частак), мадэрнізацыі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;

статутнай дзейнасці ва Узброеных Сілах у мэтах удасканалення сістэмы статутных дакументаў у адпаведнасці з развіццём тэорый ваеннага мастацтва;

ваенна-геральдычнай работы ва Узброеных Сілах у мэтах фарміравання ў ваеннаслужачых пачуцця годнасці і гонару за прыналежнасць да Узброеных Сіл, вернасці баявым традыцыям;

падрыхтоўкі прапаноў Міністэрства абароны ў дзяржаўную праграму ўзбраення;

2) падрыхтоўка:

праектаў прававых актаў Міністэрства абароны і Генеральнага штаба па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю ваенна-навуковага ўпраўлення;

навуковых канферэнцый і семінараў, разбораў вучэнняў (трэніровак, ваенных гульняў), якія праводзяцца пад кіраўніцтвам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь і начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь;

3) ажыццяўленне ад імя Міністэрства абароны функцый дзяржаўнага заказчыка на стварэнне навуковай і навукова-тэхнічнай прадукцыі ў ваеннай сферы;

4) фарміраванне ў праектах дзяржаўных і саюзных праграм, канцэптуальных і плануючых дакументаў па будаўніцтву і развіццю Узброеных Сіл, раздзелаў выканання навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ у мэтах развіцця тэорый ваеннай навукі, стварэння новых узораў (складовых частак) і мадэрнізацыі УВСТ у інтарэсах Узброеных Сіл;

5) удзел:

у падрыхтоўцы прапаноў па фарміраванню дзяржаўнай палітыкі ў галіне абароны, у тым ліку ваеннай палiтыкi i Ваеннай дактрыны Рэспублiкi Беларусь;

у падрыхтоўцы прапаноў Міністэрства абароны па фарміраванню дзяржаўнага абароннага заказу;

у мерапрыемствах па міжнародным ваеннаму супрацоўніцтву;

6) забеспячэнне дзейнасці па прызначэнню Ваенна-навуковага савета Узброеных Сіл (па пытаннях, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі ваенна-навуковага кіравання), Ваенна-навуковага савета ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, статутнай камісіі Узброеных Сіл, Геральдычнага савета пры Міністэрстве абароны, савета Міністэрства абароны па правядзенню экспертызы навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, секцыі прыкладных праблем пры Прэзідыўме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і рэалізацыі іх рашэнняў.


Кароткая гістарычная даведка

Ваенна-навуковае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных Сіл сваімі вытокамі мае Цэнтр ваенных даследаванняў штаба Міністэрства абароны (ЦВД штаба МА) і навукова-тэхнічны камітэт Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (НТК МА).

ЦВД штаба МА быў створаны 1 чэрвеня 1992 года на базе і ў выніку пераўтварэння ваенна-навуковай групы аператыўнага ўпраўлення штаба Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, выведзенай са складу аператыўнага ўпраўлення. ЦВД штаба МА займаўся пытаннямі ваеннай палітыкі, стварэннем сістэмы ваеннай навукі і ваеннай адукацыі, даследаваннямі пытанняў тэорый ваеннага мастацтва і ваеннага будаўніцтва ў ходзе мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі, а таксама арганізацыяй даследаванняў па неадкладных пытаннях рэфарміравання Узброеных Сіл. Ён непасрэдна падпарадкоўваўся памочніку Міністра абароны па пытаннях ваеннай палітыкі.

Адначасова са стварэннем ЦВД штаба МА, у Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь быў сфарміраваны НТК МА.

НТК МА быў створаны з мэтай арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў па навукова-тэхнічнаму забеспячэнню рэфарміравання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На НТК МА былі ўскладзены функцыі Генеральнага заказчыка Міністэрства абароны па навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работах, якія выконваюцца ў інтарэсах мадэрнізацыі і ўдасканалення ўзбраення і ваеннай тэхнікі, фундаментальных і пошукавых даследаваннях у ваенна-тэхнічнай галіне. Раней не існавала ваенных структур, прызначаных для вырашэння такіх задач. Ён непасрэдна падпарадкоўваўся першаму намесніку Міністра абароны, а з 1995 года - намесніку Міністра абароны Рэспублікі Беларусь па ўзбраенню. Яму былі падпарадкаваны ваенныя прадстаўніцтвы Міністэрства абароны, дыслацыраваныя на прадпрыемствах прамысловасці рэспублікі, якая валодае значным ваенна-прамысловым патэнцыялам.

Далейшае пашырэнне функцый Міністэрства абароны ў 1992-1993 гадах абумовіла неабходнасць удасканалення структуры гэтага цэнтральнага органа ваеннага ўпраўлення. Міністэрства абароны было пераведзена на новы штат, а штаб Міністэрства абароны быў перайменаваны ў Галоўны штаб Узброеных Сіл. ЦВД штаба МА увайшоў у склад Галоўнага штаба Узброеных Сіл і быў перайменаваны ў Цэнтр ваенных даследаванняў Галоўнага штаба Узброеных Сіл (ЦВД ГалШ УС), праз некаторы час быў пераўтвораны ва ўпраўленне ваенных даследаванняў Галоўнага штаба (УВД ГалШ УС). ЦВД ГалШ УС і УВД ГалШ непасрэдна падпарадкоўваліся начальніку Галоўнага штаба Узброеных Сіл.

З прычыны разнастайнасці і значнага аб'ёму вырашаемых УВД ГалШ УС задач з сфер дзейнасці Міністэрства абароны і ў рамках далейшага ўдасканалення арганізацыйнай структуры цэнтральнага апарату Міністэрства абароны і ўстаноў, якія ўтрымліваюцца пры ім, у пачатку 1995 года УВД ГалШ было выведзена са складу Галоўнага штаба і пераўтворана ў Цэнтр ваенных даследаванняў Міністэрства абароны (ЦВД МА). ЦВД МА быў перададзены ў аператыўнае падпарадкаванне памочніку Міністра абароны па пытаннях ваеннай палітыкі.

Паралельна працэсам ўдасканалення органаў ваеннага ўпраўлення, якія займаюцца пытаннямі арганізацыі ваенна-тэарэтычных даследаванняў, адбывалася і рацыяналізацыя структуры органа ваеннага ўпраўлення, адказнага за выпрацоўку і рэалізацыю навукова-тэхнічнай палітыкі ва Узброеных Сілах. У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1997 г. № 30 на базе НТК МА быў сфарміраваны навукова-тэхнічны камітэт Узброеных Сіл (НТК УС).

Пераўтварэнні ва Узброеных Сілах, праведзеныя ў канцы 20-га пачатку 21-га стагоддзяў, абумовілі карэнныя змены і ў сістэме ваеннага ўпраўлення. У канцы 2001 года было юрыдычна замацавана размежаванне ваенна-палітычных, адміністрацыйных, плануючых, забяспечваючых і іншых функцый паміж Міністэрствам абароны і Галоўным штабам Узброеных Сіл. Улічваючы, што сфера дзейнасці Галоўнага штаба выходзіла за рамкі кампетэнцыі органа ўпраўлення Узброенымі Сіламі і з'яўлялася агульнадзяржаўнай, ён быў ператвораны ў Генеральны штаб Узброеных Сіл. У гэты жа час ЦВД МА пераўтвараецца ў ваенна-навуковае ўпраўленне Узброеных Сіл (ВНУ УС) і перападпарадкуецца першаму намесніку Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. У мэтах арганізацыі планамернай ваенна-гістарычнай работы і стварэння сістэмы геральдычнага забеспячэння ва Узброеных Сілах, у лютым 2003 года ў ВНУ УС ствараецца структурнае падраздзяленне арганізацыі ваенна-гістарычнай работы і геральдычнага забеспячэння.

Таксама ў перыяд з 2001 па 2003 год ідзе актыўны пошук рацыянальнай арганізацыі навукова-тэхнічнай дзейнасці ў абаронным ведамстве. НТК УС пераўтвараецца ў камітэт рэалізацыі праграм мадэрнізацыі і развіцця УВТ Узброеных Сіл, а па заканчэнні некалькіх гадоў, гэтай структуры вяртаецца ранейшае найменне - НТК УС.

У рамках далейшай аптымізацыі сістэмы кіравання навуковай работай ва Узброеных Сілах у структуры Генеральнага штаба Узброеных Сіл у канцы 2003 года ўводзіцца пасада намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце. ВНУ УС пераходзіць у яго падпарадкаванне. Для павышэння эфектыўнасці навукова-тэхнічнага забеспячэння будаўніцтва Узброеных Сіл, НТК УС перападпарадкуецца начальніку Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першаму намесніку Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, а для вырашэння задач, якія стаяць перад сістэмай тэхнічнага забеспячэння Узброеных Сіл, у красавіку 2004 г. фарміруецца ваенна-тэхнічны камітэт Узброеных Сіл (далей - ВТК УС), які складаецца з 3-х аддзелаў (праграмна-мэтавага планавання развіцця УВТ; мадэрнізацыі і развіцця УВТ; кіраўніцтва ваеннымі прадстаўніцтвамі). У далейшым (у пачатку 2005 года) ВТК УС расфарміроўваецца, а НТК УС пераводзіцца на новы штат з адначасовым удакладненнем задач і функцый. НТК УС - орган ваеннага ўпраўлення, прызначаны для ажыццяўлення праграмна-мэтавага планавання мадэрнізацыі і развіцця ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл, кіраўніцтва і каардынацыі навукова-тэхнічнай дзейнасці па пытаннях арганізацыі выканання навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па стварэнні навукова-тэхнічнай прадукцыі спецыяльнага прызначэння. НТК УС пераходзіць у падначаленне намесніку начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце.

Для прывядзення да адзінай структуры органаў ваеннага ўпраўлення, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва ваенна-навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасцю ва Узброеных Сілах, у канцы 2006 года на базе ВНУ УС ствараецца ваенна-навуковы камітэт Узброеных Сіл (ВНК УС). ВНК УС - орган ваеннага ўпраўлення, які рэалізуе функцыі Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных Сіл па кіраўніцтву навуковай работай, падрыхтоўкай навуковых кадраў, геральдычнай і ваенна-гістарычнай работай ва Узброеных Сілах. У красавіку 2010 года ў складзе ВНК УС была сфарміравана секцыя арганізацыі распрацоўкі статутных дакументаў Узброеных Сіл.

Да канца 2011 года ВНК УС складаецца з чатырох секцый (ваенна-тэарэтычных праблем; праблем ваеннай бяспекі; арганізацыі распрацоўкі статутных дакументаў Узброеных Сіл; арганізацыйнай і планавання) і групы (арганізацыі ваенна-гістарычнай і геральдычнай работы), а НТК УС - з пяці секцый (арганізацыйнай і праграмнага планавання; навукова-тэхнічнага забеспячэння ўпраўлення Узброенымі Сіламі; навукова-тэхнічнага забеспячэння відаў Узброеных Сіл; навуковага аналізу стану і прагназавання развіцця сістэм узбраення; дагаворна-прававой).

У мэтах далейшага павышэння якасці кіраўніцтва навуковай работай і аптымізацыі структуры органаў ваеннага ўпраўлення 1 лістапада 2011 года на базе ВНК УС і НТК УС было сфарміравана ваенна-навуковае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных Сіл, якое ўзначальваецца намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце - начальнікам ваенна-навуковага ўпраўлення.